QiYaa
Спампаваць

MIT

QiYaa

Яндэкс Музыка, Spotify і свае файлы ў тым самым плэеры з 2000-х.

Слухайце Маю хвалю, Spotify і сваю калекцыю mp3 ды FLAC, мяняйце скіны. Націўная праграма на C++ і Qt 6, хуткая ды лёгкая. Ёсць версія для Android і джэм — тое, што мусілі зрабіць ужо даўно.

LinuxWindowsmacOSAndroid· бясплатна, адкрыты код

Галоўнае акно QiYaa са скінам па змаўчанні

Спампаваць

Гатовыя зборкі ляжаць у GitHub Releases, кнопкі спампоўваюць апошнюю. Як усталяваць: docs/install.md.

  • Windows x64 · усталёўшчык
  • Windows x64 · zip без усталёўкі
  • Linux x86_64 · AppImage · Ubuntu 22.04+
  • Linux amd64 · .deb · Ubuntu 24.04+, Debian 13+
  • macOS arm64 · dmg · як атрымаецца
  • Android APK · Android 8.0+

Сабраць

Патрэбныя CMake 3.21+, кампілятар C++20 і Qt 6.4 ці навейшы. Іншыя сістэмы: docs/building.md.

Ubuntu 24.04

git clone --recurse-submodules \
  https://github.com/Kickoman/QiYaa && cd QiYaa
sudo apt install build-essential cmake ninja-build \
  qt6-base-dev qt6-tools-dev qt6-l10n-tools \
  libqt6opengl6-dev libgl-dev qt6-websockets-dev
cmake -S . -B build -G Ninja \
  -DCMAKE_BUILD_TYPE=RelWithDebInfo
cmake --build build && ./build/QiYaa

Магчымасці

  1. 1. Уваход па кодзе, без пароля ў праграме
  2. 2. Мая хваля, Кола хваляў, станцыі і пошук
  3. 3. «Мне падабаецца», плэйлісты, альбомы, выканаўцы
  4. 4. Spotify Premium: улюбёныя трэкі, плэйлісты, радыё
  5. 5. Свае mp3, FLAC, WAV, AAC і Ogg — з тэгамі і вокладкамі
  6. 6. Тэкст песні: з Яндэкса, .lrc і LRCLIB
  7. 7. Пасля плэйліста грае хваля па яго трэках
  8. 8. Скіны .wsz: убудаваныя і свае
  9. 9. Эквалайзер на 10 палос з прэсэтамі
  10. 10. Спектр, асцылограф і Milkdrop
  11. 11. Без паўз паміж трэкамі
  12. 12. Эканомія: утрая менш трафіку
  13. 13. Медыяклавішы і сістэмны плэер
  14. 14. Вокны стыкуюцца як у арыгінальным вінампе
  15. 15. Джэм: агульная чарга прайгравання для кампаніі
  16. 16. Беларуская, руская і англійская мовы

Пытанні

Як увайсці ў акаўнт?
QiYaa пакажа код, а вы пацвердзіце яго ў браўзеры на ya.ru/device. Пароль у праграму ўводзіць не трэба. Калі раней стаяў Yaamp, уваход падхопіцца сам.
Дзе ўзяць скіны?
Падыходзіць любы скін класічнага фармату .wsz. Напрыклад, з архіва skins.webamp.org. Загрузіце файл праз меню плэера, выбар запомніцца.
Ці патрэбны Spotify Premium?
Так: Spotify дае слухаць у старонніх праграмах толькі з Premium. Увайсці можна кодам на spotify.com/pair або ў браўзеры, пароля QiYaa не бачыць. Spotify пакуль ёсць толькі на камп’ютары.
Адкуль бяруцца тэксты песень?
З Яндэкс Музыкі, з файла .lrc побач з трэкам або з тэгаў самога файла. Калі ўключыць у меню «Тэксты з LRCLIB», QiYaa пашукае і ў адкрытай базе LRCLIB: там тэксты амаль заўсёды з меткамі часу, і радок ідзе за музыкай.
Ці патрэбная гасцям джэма Яндэкс Музыка?
Не. Госць з браўзера шукае праз акаўнт гаспадара, а музыка грае ў гаспадара; слухаць на сваім тэлефоне можна, калі гаспадар дазволіў. Госць з QiYaa для Android шукае сваім акаўнтам і дадае трэкі са сваіх лайкаў і плэйлістоў.
Што QiYaa адпраўляе пра сябе?
Рэлізы адпраўляюць ананімную статыстыку і справаздачы пра збоі, каб было відаць, што ламаецца. Назвы трэкаў, пошук, токены і імя акаўнта не сыходзяць ніколі. Выключаецца адным пунктам «Адпраўляць статыстыку». Падрабязна: docs/telemetry.md.
Гэта афіцыйны кліент?
Не. QiYaa — незалежны праект з адкрытым кодам, ён не звязаны ні з Яндэксам, ні са Spotify.

Джэм

Агульная чарга прайгравання для кампаніі: сябры дадаюць трэкі са сваіх тэлефонаў, а музыка грае з QiYaa на вашай прыладзе.

  1. 1Пачніце

    Пачніце джэм у QiYaa на камп’ютары ці тэлефоне і выберыце імя, якое ўбачаць госці. Ваша чарга застаецца і грае далей.

  2. 2Запрасіце

    Пакажыце QR-код ці дашліце спасылку. Гасцям не патрэбныя ні праграма, ні акаўнт Яндэкса: досыць браўзера. А госць з QiYaa для Android можа дадаваць трэкі і са сваіх лайкаў і плэйлістоў.

  3. 3Трэкі

    Госці шукаюць у Яндэкс Музыцы і дадаюць трэкі ў чаргу. Яны граюць па чарзе, па адным ад кожнага госця, або хто першы дадасць.

  4. 4Хваля

    Трэкі гасцей становяцца перад вашай чаргой, а калі скончацца, яна грае далей. Калі ў яе няма сваёй хвалі, уключаецца хваля джэма, падабраная па тым, што дадавалі госці.

Слухаць тут

Калі гаспадар дазволіў, госць націскае «Слухаць тут» і чуе тую ж музыку на сваім тэлефоне, прыкладна разам з гаспадаром.

Да 30 гасцей у адным джэме. Гаспадар вырашае, у якім парадку граюць трэкі, ці могуць госці прапускаць і каго пускаць. На камп’ютары ў джэме граюць і свае файлы, і трэкі Spotify: госці бачаць назву і выканаўцу. Сервер джэма таксама з адкрытым кодам: Kickoman/QiYaa-jam.

Android

QiYaa для Android: тая ж Яндэкс Музыка ў кішэні. Замест скінаў мае свой інтэрфейс: цёмныя панэлі, LED-індыкатары і адзін колер акцэнту.

  • Мая хваля, «Мне падабаецца», «Для вас», Кола хваляў, плэйлісты, выканаўцы, альбомы, станцыі, пошук
  • Эквалайзер на 10 палос з 17 прэсэтамі, спектр і асцылограф
  • Грае ў фоне: кіраванне, лайк і дызлайк у апавяшчэнні, кнопкі гарнітуры
  • Эканомія трафіку асобна для Wi-Fi і мабільнай сеткі
  • Пасля плэйліста грае хваля па яго трэках
  • Джэм: весці свой проста з тэлефона або зайсці госцем у чужы
  • Беларуская, руская і англійская мовы

Spotify, тэксты песень і свае файлы пакуль ёсць толькі на камп’ютары.

Android 8.0 ці навейшы. APK ляжыць у GitHub Releases, а не ў Google Play: калі Android спытае, дазвольце ўсталёўку з гэтай крыніцы. Усе рэлізы падпісаныя адным ключом, таму новы APK ставіцца па-над старым.